Прывітанне паважаны інтернет-вандроўнік, мы шалёна рады прадставіць табе гэты сайт, прысвечаны дзейнасці этнаграфічнага клуба г. Маладзечна. На ім ты можаш паслухаць беларускія народныя песні, якія мы навучыліся спяваць, паглядзець тэксты да іх, ці спампаваць аўдыё да сябе. Таксама у нас можна знайсці музыку да танцаў. Паглядзець здымкі беларускага строю. Прачытаць пра некаторыя мястэчкі Беларусі. Пазнаёміцца з мерапрыемствамі, якія мы ладзілі, або плануем. Больш падрабязна пра наш клуб ты можаш даведацца з нашых старонак у сацсетках.

Сачы за навінамі тут:

Падтрымай нас

Мы вырашылі адкрыць збор сродкаў на дзейнасць нашага клуба.

Набыццё неабходнай літаратуры, арэнда памяшканняў для мерапрыемстваў, ганарары музыкам і рамеснікам, паліва на даезд да каштоўных інфарматараў у глубінцы раёна і рассылка ім лістоў удзячнасці, батарэйкі для апаратуры, друк фотаздымкаў на выставы, набыццё мастацкіх матэрыялаў для стварэння лялек і аздаблення батлейкі, зноў жа, бензін, каб вазіць батлейку па гарадах і сёлах і паказваць яе дзеткам - усё гэта выдаткі, якія немагчыма пакрыць сяброўскімі складкамі клуба. Шчодры спонсар, мы разлічваем на тваю дапамогу!