Падтрымай нас

Мы вырашылі адкрыць збор сродкаў на дзейнасць нашага клуба.

Набыццё неабходнай літаратуры, арэнда памяшканняў для мерапрыемстваў, ганарары музыкам і рамеснікам, паліва на даезд да каштоўных інфарматараў у глубінцы раёна і рассылка ім лістоў удзячнасці, батарэйкі для апаратуры, друк фотаздымкаў на выставы, набыццё мастацкіх матэрыялаў для стварэння лялек і аздаблення батлейкі, зноў жа, бензін, каб вазіць батлейку па гарадах і сёлах і паказваць яе дзеткам - усё гэта выдаткі, якія немагчыма пакрыць сяброўскімі складкамі клуба. Шчодры спонсар, мы разлічваем на тваю дапамогу!