А мы масленку дажыдалі

А мы масленку дажыдалі,
Дажыдалі люлі дажыдалі
Сырам з масліцам праблюдалі
Сырам горачку осыпалі
Маслам горачку палівалі
Ай ад сыра гара сыра
Ай ад масла гара ясна


Витебск, Дубровенский район, Ляховка деревня - А мы масленку



А мы Масьленку дажыдалі, дажыдалі, лю-лі, дажыдалі
І ў вакошка паглідалі, паглідалі, лю-лі, паглідалі
Гару сырам набівалі, набівалі, лю-лі, набівалі
Гару маслам палівалі, палівалі, лю-лі палівалі
А ад сыра гара сыра, гара сыра, лю-лі, гара сыра
А ад масла гара ясна, гара ясна, лю-лі, гара ясна
А нас мамкі дамоў клічуць, дамоў клічуць, лю-лі, дамоў клічуць
Нам дамоўкі ні хаціцца, ні хаціцца, лю-лі, ні хаціцца
Нам хаціцца пракаціцца, пракаціцца, лю-лі, пракаціцца
А нас Масьлінка падманула, падманула, лю-лі, падманула
І на большы пост пасадзіла, пасадзіла, лю-лі, пасадзіла
Нам казалі Масьлінка сем нядзеляк, сем нядзеляк, лю-лі, сем нядзеляк
А йна  Масьлінка сем дзянёчкаў, сем дзянёчкаў, лю-лі, сем дзянёчкаў


usv_A my Maslenku dazydali