Ой, стаіць явор, тонкі, высокі

Ой, стаіць явор, тонкі, высокі,
святы вечар, тонкі-высокі

Тонкі-высокі, уверсе кудравой,
святы вечар, уверсе кудравой

А на тым кудравом, сівы арол сядзіць
святы вечар , сівы арол сядзіць

Сівы арол сядзіць усё ў ваду глядзіць,
святы вечар, усё ў ваду глядзіць

Усё ў ваду глядзіць, шчуку-рыбу бачыць,
святы вечар, шчуку-рыбу бачыць

Ой, шчука-шчука, як ты глыбако,
святы вечар, як ты глыбако

Як ты глыбако, так я высоко,
святы вечар , так я высоко

Ой, з цябе шчука, смачна вячэра,
святы вечар, смачна вячэра

А з мяне, арла, мякка пасцеля,
святы вечар, мякка пасцеля

Ой, з цябе, шчука, чашую здымаюць,
святы вечар, чашую здымаюць

А з мяне, арла, пер’е скубаюць,
святы вечар, пер’е скубаюць

А з мяне, шчукі, смачная юшка,
святы вечар, смачная юшка

А з мяне, арла, мякка падушка,
святы вечар, мякка падушка



Там стаиць явор Любански