А ў полі тры дубы

А ў полі тры дубы
схіліліся да зямлі.
Вецер лісьця шатаець,
парэнь дзеўку пытаець.
Дзяўчыначка чыя ты,
ці ня выйдзеш гуляць ты.
Не пытайся чыя я,
выйдзеш ты і выйду я.
Бо я дочка папова,
хоць з кім гуляць гатова.
А я тожа папоў сын,
гатоў гуляць хоць і з кім.
А ў лузе крыніца,
там халодна вадзіца.
Там журавель ваду піў,
маё сэрца утапіў.



А ў полі тры дубы