А на возеры ды на шырокім

А на возеры ды на шырокім
гу-та-та, гу-ле-ля’(й) *
А там плавала стада вутачак
Адкуль браўся шэры селязенька
А ўсіх вутачак разагнаў, разагнаў **
Адну вутачку да сябе узяў
А на вуліцы ды на шырокай
А там гуляла карагод дзевак
Адкуль браўся малады Йванька
А ўсіх дзевак разагнаў, разагнаў **
Адну дзевачку да сябе узяў

Барысаўскі р-н, в.Сялец



lp_A na voziry dy na shyrokim