О го-го коза же, о го-го сера

О го-го коза же, о го-го сера
Не ходзі коза ў чыстое поле
У чыстома полі же там жыто расце
Дзе коза ходзіць, там жыто родзіць
Дзе коза топ-топ, там жыта сем коп
Дзе коза рогом, там жыто стогом
О го-го коза же, о го-го сера
Не ходзі коза же вокругом села
Вокругом села же гарныя стральцы
Радзяцца ісці же козоньку ўбіці
Козочку убіці же шкурку злупіці
Шкурку злупіці же шубку пошыці
О го-го коза же, о го-го сера
Поклонісь коза хазяіну ў ногі
Шчэ й господыні, што б подарылі


079 - Ого-го, коза жэ, о-го-го, сера