Прыпеўкі пад "Грачанікі"


Ішоў я да дзевак
Сярод цёмнай ночы,
Сядзіць жаба на купіне,
Вытрашчыла вочы.

Прыпеў:
Гоп, мае грачанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму ж вы, грачанікі
Такія нясмачны. (паўтараецца пасля кожнага куплета)

Прыйшоў я да дзевак
Сказаліі мне сесці,
Паставілі картошачку
З мандарамі есці.

Я на гэту бульбу
Коса паглядаю,
На паліцы вараніцы,
Я на іх маргаю.

Пасцялілі мне пасцель
І сказалі спаці.
Я за гэтыя бліны,
Давай уцякаці.

А не папаў я ў дзверы,
А ў печ галавою,
А Піліпа стара баба
Па мне качаргою.

А як уцякаў я
Чэраз агароды,
Учапіўся ў гарбузы,
Нарабіў я шкоды.

Пайшла баба па сялу
Грэчнай мукі здабываць,
Грэчнай мукі здабываць,
Грэчанікі учыняць.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму мае грэчанікі
Такі не ўдачны?

Як мой бацька быў здароў,
Па мяху мукі малоў.
Бацька малоў не веяна,
А маці пякла не сеена.

3 крынічанькі воду брала,
Грэчанікі расчыняла.
Расчыняла на мяду,
А мясіла на ляду.

Прыехалі афіцэры,
Грэчанікі не паспелі.
Прыехалі панічы,
Грэчанікі яшчэ ў пячы.

Пасадзіла стара баба
Ды на яйкі гусака.
А сама вышла на вуліцу
Ды ўдарыла "Гапака".

Сядзі, сядзі, гусаку,
Да высядзі гусі.
А я пойду падзіўлюся
На чорныя вусы.

Задумала стара баба
Быці маладою.
Затачыла за намітку
Руту зеляную.

Рута мая зелена,
Рута зеленая.
Я думала, што я стара,
А я маладая.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае белы.
Чаму мае грэчанікі
На скарынку селі?


1.
Ці я ў полі не жанец,
У доме не хазяйка,
Тры дні печы не тапіла,
А ў печы жарка.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ясны.
Чаму ж мае грэчанікі
Не ўдаліся смачны?

Прыехалі панічы -
Грэчанікі ў пячы.
Прыехалі кавалеры -
Грэчанікі пагарэлі.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ясны.
Чаму ж мае грэчанікі
Не ўдаліся смачны?

2.
Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ячныя,
Чаму ж вы, мае грэчанікі,
Такія няўдачныя?

Не я іх расчыняла,
Расчыняла маты.
Як кусу я грэчаніка -
Усе зубы златы.
Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае белы,
Чаго ж гэта грэчанікі
На скарэнку сэлы?

3.
Люлька мая чарапянка,
Як цябе курыў я,
На паліцу палажыў,
Скінуў і разбіў я.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму ж вы, мае грэчанікі,
Такія нясмачныя?

Як пайшоў я на базар
Люльку пакупаці,
Ляжыць люлька-чарапянка,
Не з кім таргаваці.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму ж вы, мае грэчанікі,
Такія нясмачныя?

А там дзеўкі-чарнабрыўкі
Проса прадавалі,
Яны хлопцу маладому
Люльку старгавалі.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму ж вы, мае грэчанікі,
Такія нясмачныя?

За люлечку - капеечку,
За цыбучок - грош, грош.
-Куры, куры, мой міленькі,
Бо люлечка есць, есць.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму ж вы, мае грэчанікі,
Такія нясмачныя?

Як пайшоў я да Мікіты
Люльку прыкурыці,
Знялі хлопцы з мяне світку,
Сталі мяне біці.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму ж вы, мае грэчанікі,
Такія нясмачныя?

Уцякаў я ад Мікіты
Цераз агароды,
Учапіўся ў гарбузы,
Нарабіў я шкоды.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму ж вы, мае грэчанікі,
Такія нясмачныя?

Падыйшоў я пад вакно:
-Добры вечар, людзі!
Вычапіця з гарбузоў -
Гарнец водкі будзе.

Гоп, мае грэчанікі,
Гоп, мае ячны,
Чаму ж вы, мае грэчанікі,
Такія нясмачныя?
(в. Маркава Маладзечанскі раен)