Не глядзіце на дзяўчат,
Што ў дзяўчат за брошкі,
А вазьміце паглядзіце,
Ці памыты ножкі.
Ой, хто ж там ідзе?
То, напэўна, нашы:
У тваёй пуза - у зацірцы,
У маёй - ў прастаквашы.
Ой ты, мілая мая,
Каб цябе халерыя!
Колькі мыла ні купляў -
А ты ўсё карэлая.
А за лесам, за лясом,
Плача дзеўка галасом.
Яна плача і равець -
Ніхто замуж не бярэць.
Купіў боты за тры злоты,
За рубель галёшы.
Ліхо матары тваёй,
Які ты харошы!
Прыпеўкі (в.Загорнікі Гарадзенскі раён)
Палюбіла музыканта, што бальшая галава,
У яго чатыры шапкі, а патом нішто няма.
Ой, яй.
Палюбіла лейценанта. а патом палітрука,
А патом усё вышай вышай, і дайшла да пастуха.
Ой, яй.
Прыехалі ка мне ў сваты з раззалочанай дугой,
Я пудрылась, румянілась, а яны ўехалі к другой.
Ой, яй.
Прыяжджайце сватацца, да я ня буду пратацца.
Я нявеста не плаха - падбіраю жаніха.
Ой, яй.
А мой мілёнак худашчавы, аж да ветру гнецца,
Павяду на канюшыну, можа адпасецца.
Ой, яй.
Сэрцо маё ні такое,
Што ў каробачцы ляжыць.
Сэрцо маё залатое -
Усіх дурачак любіць.
Сяду сяду на машыну,
Спушчу ногі пад вагон,
Завязі мяне, машына,
Там дзе гоняць самагон.
в. Азерцы Слуцкага раёна
А мая мілёначка -
Худая кабылёначка,
Увалілася ў равы,
Заклявалі журавы.
А й я у начы
Заблудзіла на пячы,
Цап-лап за мяшок -
Думала, што жанішок
Мяне мілы праважаў,
Усю скаціну расказаў -
Ёсьць карова, ёсьць пятух,
І сьвіньня - нячысты дух!
Я сягоньня рана ўстала
І ў суседа папытала:
Ці ня відзеў, ці ня бачыў,
Хто мяне так раскудлачыў?
в. Выгалавічы Мядзельскага раёна
Я любіла цябе, гад,
Восім месяцаў падрад,
Ты мяне - паўмесяца,
І то хацеў павесіцца! (Ванялевічы Капыльскага раёна)
Не хадзіце дзеўкі ў лес,
Камары кусаюцца,
Самы маленькі камар
За ручку чапляецца. (Камсамольская Капыльскага раёна )
Перакіну кірпычыну
Цераз быстраю раку,
Не пакіну свае мілкі
Нікакому дураку.
Чырвоная журавіна
Па купіне скача,
Дурная та дзяўчыначка,
Што па хлопцах плача.
Ты ня стой пад акном,
Ні машы ты шпорамі,
Адыдзіся ад мяне
С тваімі разгаворамі
Ты ня стой пад акном,
Ні махай наганам,
Ні пайду с табой гуляць,
С такім хуліганам.
Я па кладаццы ішла,
Кладачка хіснулася,
Мяне мілы спамянуў -
Лёгенька ікнулася. (Сямёнавічы Узьдзенскага раёна)
А старуха старыку
Атрубіла й ногі,
Каб ня лазяў у пасьцель,
Ня дзелаў трывогі.
А старуха старыку
Атрубіла пальцы,
Каб ня лазяў у гняздо,
Не забіраў яйцы.
Дзе ж цябе пысадзіць,
Мая кукарузка,
А й на печы гарачо,
На прыпечку вузка. (Майсееўшчына Барысаўскага раёну)
Палюбіла я яго,
Чорненькім ён кажацца,
А ён рыжая халера,
Гуталінам мажацца.
Палюбіла ў белай шубі,
Думала што генерал,
А назаўтра ў белай шубі
Па сяле каровы гнаў. (Хаўхоліца Барысаўскага раёну)
Не катайцеся, дзяўчата,
Шчэ й па лесьніцы крутой,
Не ўлюбляйцеся ў салдатаў,
Яны пахнуць кіслатой.
Пайдзём, Таня, на гуляньне,
Там наверна твой і мой,
Твой у розавай рубашкі,
Мой наверна ў галубой.
Дзеўчаткі мае,
Сыраежачкі,
Пасаліў ба я вас,
Нету дзежачкі.
Гаварыла дураку:
Не хадзі ты за раку,
Зарачныя дзевушкі,
Яны любяць дзенюшкі. (Шапчыцы Старадарожскага раёна)
А ў гародзе на градзе
Два калівы бульбы,
Усе хлопцы як і хлопцы,
Адны нашы дурні.
Ня стой пад вакном,
Не таройкайся,
Прыдзі ў хату, разьзяў зяпу,
Паздароўкайся.
Ня стой пад вакном,
А ідзі у хату,
Мы сягоньні хлеб пяклі,
Абліжы лапату. (Жары Вілейскага раёну)
Я саперніцу касую
На партрэці нарысую
Ванька, мілы, на партрэт,
Яна касая, а я нет.
ЗЬ неба зорачка упала,
Зашыпела ўся рака,
Я няславу пацярпела
З-за такога дурака.
(Пад Сямёнаўну)
А самалёт ляціць
Усё кругом-кругом,
А панаравіўся
І з залатым зубом.( Рагазы Маладзечанскага раёна)
На гарэ стаіць пятух,
Вы яво ня троньце,
У яво бальшое гора -
Курыца на фроньце.
Ой фуліган я фуліган я
Фуліган я ўрэменный
Ацец умер, маць у калхозе,
Дзевачка бярэменна.
Ой каб знала - не ламала
Зялёнага дубіка,
Ой каб знала - не любіла
Турэцкага жуліка. (Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна)
Галубыя-галубыя,
Трохі сіняватыя,
Ты заўлёк, а я ўлюбілась,
Оба вінаватыя.
Цераз плот-агарод
Расьце кусьцік мяты,
А хто любіць ды й пакіне,
Каб аблезьлі пяты.
А мой мілянькі ў лясу
Да забіў рыжую лісу.
А з маёй фігураю
Да трэба чарнабураю!
Толькі выйшла за варота -
Два падкідыша ляжат,
Аднаму дак 48,
А другому 50.
Міленькі-красівенькі,
Надзеў касьцюмік сіненькі,
Валасы пад ёлачку,
Ходзіць паціхонячку.
Мяне маменька радзіла,
І ў шнурочак спавіла,
Каб я роўненько хадзіла,
І танцорачкай была.
Ой пад мостам рыба з хвостам,
А наверсе тараны,
Б'юцца хлопцы за дзяўчаты,
Як дурныя бараны.
А мой мілы лысы-лысы,
Ды куды б яго падзець,
Калі зеркало паб'ецца,
Буду ў лысіну глядзець.
Мілы мой, а я твая,
Куда хаціш, дзявай мяня,
Хоць у карты прагуляй,
Хоць таварышу аддай.
Ні стой пад акном,
Ні тапчы дарогі,
Я ні выйду пастаяць,
Бо ты крываногі. (Ператокі Стаўбцоўскага раёна)
Мой міленькі харошэнькі
Небальшога росту,
Ён сядзіць у запечачку
І дзярэ каросту. (Ткачы Валожынскага раёна)
Ідзі, міленькі, дамой,
Бо ужо сьвітае,
Памаленьку ступай,
Ніхто ні пазнае.
Ідзі, міленькі, дадому,
Не кажы нікому,
Бо ўсе людзі разьнясуць
Як вецер салому. (Загорцы Валожынскага раёна)
Палюбіла я яго,
А он, дзевачкі, яўрэй.
Я яму нашчот любошчаў,
А ён мне нашчот курэй.
Палюбіла пісара,
Да небальшога, лысага,
Яму нечага пісаць,
Толькі лысіну часаць. (Дзяржынскі раён)
Я па вуліцы ішла,
З кіёчкам арэхавым,
Саня ў шляпі, я ў ачках -
З гораду прыехалі.
Мой Алёша п'яніца,
Не даёт румяніцца.
Як вазьму я памяло,
Парумяню я яго.
Высако на самлёці
Мой Алёша паляцеў,
Разрыўную бомбу бросіў,
Ён убіць мяне хацеў.
Што за горка, што за лес,
Хто там на горачку палез?
Эта мая п'яніца
Куды-та сабіраецца. (Чэрвеньскі раён)
Палюбіла лейценанта,
А пастух ругаецца -
"А ў мяне тожа каля бока
Сумачка балтаецца!"
Брала лён, брала лён,
Брала й канапелькі.
Каб я так і на работу,
Як я на прыпеўкі.
Мяне мілы ізьмяніў,
Была пол-дзів'ятага,
Да ён у дзев'яць падхадзіў -
Я ўжэ была занятая.
Дзе мае 17 лет,
Дзе мая культура?
Дзе мае тры й ухажоры -
Коля й Вася й Шура? (Крываносы Старадарожскага раёна)
А ў майго мілёначка
Вочы як у ідала,
Я такога ідала
На базары відала.
Я іду, а мне наўстрэчу
Саперніца новая.
Я ні знала, што сказаць:
"Здрастуй, ерундовая!"
Я сваю саперніцу
Завяду пад мельніцу,
Да й пад камень галавой -
Астаёцца мілы мой! ( Гранічы Маладзечанскага раёна)
Я сваю саперніцу
Атвяду на мельніцу,
Брошу ў рэчку галавой -
Хай ня йдзёт на перабой!
А божа ж мой божачкі,
Не ходзяць мае ножачкі,
Ручачкі ня дзелаюць,
Радзіцялі ня ведаюць!
Я гуляла полечку,
Дай згубіла каблучок,
Пасядзела адзін вечар -
Ну яй богу дурачок!
У майго мілёначка
Да акуратненькі насок.
Восім курачак садзіцца,
А дзевяты - пятушок.
Мяне мілы ізьмяніў
За дзьве паўлітровачкі.
А я яму ізьмяніла
Пулю із вінтовачкі! (Вілейскі раён)
Гармонь мая новая,
Саламяныя мяхі,
Вазьму жонку каталічку,
Адмоліцца за грахі!
Усе тут, усе тут,
А хто ж у нас дома?
Адна курка рабая -
Й тая невядома. (Любань Вілейскага раёна)
Палюбіла лейценанта,
А маёр мне гаварыць:
"У міне рамень пашыра,
Можна тапачкі пашыць!"
А ў мяне ўхажора нет,
Што жа я падзелаю?
Пайду ў лес, вазьму тапор,
Із бярозы зьдзелаю. (Вілейскі раён)
А дзед бабку
Палажыў на лаўку,
Паліваў яе вадой,
Думаў, стане маладой.
Ні стой пад акном,
Ні махай рукавом,
Ні буду гаварыць
І з такім дураком. (Ператокі Стаўбцоўскага раёна)
А саперніца ідзёт -
Із травы ня відна,
Калі б лучшая была,
Не была б абідна!
Прайшоў пост і мясаед,
Пайду к Валодзі на савет.
Не жанісь, Валодзенька,
Бо я яшчэ малодзенька!
Найдзі туча грамавая,
Убій мілага с каня,
Каб ня ездзіў, ні катаўся,
Ні расстраіваў мяня!
А я ў Колі ў калідоры
Мыла пол і паталок,
А я Колеву ўхажорку
Знаю ўдоль і папірок. (Гранічы Маладзечанскага раёна)
У мяне мілёнкаў два,
Оба інваліда.
Аднаго заела вош,
А другога - гніда
Чаго цябе не любіць,
Такога красаўца.
Галава, як у вала,
Вушы як у зайца.
Мілка мая,
Якая ты рэзва.
Наелася гарбузы,
Тры дня на печ лезла. (Малажын Брагінскага раёна)
А мой міленькі ня глуп,
Завярнуў мяне ў тулуп,
К сьценачцы прываліваў,
Замуж угаварываў. (Марозавічы Буда-Кашалёўскага раёна)
А ў мяне вхажорав дзевяць,
Я ні знаю, што ім дзелаць,
Пяць зарэжу, тры уб'ю,
А дзевятага люблю.
У нядзелю пайшла замуж,
У нядзелю нажылась,
У панядзелак за карзіну
І дадому падалась. (Мікулічы Брагінскага раёна)
Што ў дзяўчат за брошкі,
А вазьміце паглядзіце,
Ці памыты ножкі.
Ой, хто ж там ідзе?
То, напэўна, нашы:
У тваёй пуза - у зацірцы,
У маёй - ў прастаквашы.
Ой ты, мілая мая,
Каб цябе халерыя!
Колькі мыла ні купляў -
А ты ўсё карэлая.
А за лесам, за лясом,
Плача дзеўка галасом.
Яна плача і равець -
Ніхто замуж не бярэць.
Купіў боты за тры злоты,
За рубель галёшы.
Ліхо матары тваёй,
Які ты харошы!
Прыпеўкі (в.Загорнікі Гарадзенскі раён)
Палюбіла музыканта, што бальшая галава,
У яго чатыры шапкі, а патом нішто няма.
Ой, яй.
Палюбіла лейценанта. а патом палітрука,
А патом усё вышай вышай, і дайшла да пастуха.
Ой, яй.
Прыехалі ка мне ў сваты з раззалочанай дугой,
Я пудрылась, румянілась, а яны ўехалі к другой.
Ой, яй.
Прыяжджайце сватацца, да я ня буду пратацца.
Я нявеста не плаха - падбіраю жаніха.
Ой, яй.
А мой мілёнак худашчавы, аж да ветру гнецца,
Павяду на канюшыну, можа адпасецца.
Ой, яй.
Сэрцо маё ні такое,
Што ў каробачцы ляжыць.
Сэрцо маё залатое -
Усіх дурачак любіць.
Сяду сяду на машыну,
Спушчу ногі пад вагон,
Завязі мяне, машына,
Там дзе гоняць самагон.
в. Азерцы Слуцкага раёна
А мая мілёначка -
Худая кабылёначка,
Увалілася ў равы,
Заклявалі журавы.
А й я у начы
Заблудзіла на пячы,
Цап-лап за мяшок -
Думала, што жанішок
Мяне мілы праважаў,
Усю скаціну расказаў -
Ёсьць карова, ёсьць пятух,
І сьвіньня - нячысты дух!
Я сягоньня рана ўстала
І ў суседа папытала:
Ці ня відзеў, ці ня бачыў,
Хто мяне так раскудлачыў?
в. Выгалавічы Мядзельскага раёна
Я любіла цябе, гад,
Восім месяцаў падрад,
Ты мяне - паўмесяца,
І то хацеў павесіцца! (Ванялевічы Капыльскага раёна)
Не хадзіце дзеўкі ў лес,
Камары кусаюцца,
Самы маленькі камар
За ручку чапляецца. (Камсамольская Капыльскага раёна )
Перакіну кірпычыну
Цераз быстраю раку,
Не пакіну свае мілкі
Нікакому дураку.
Чырвоная журавіна
Па купіне скача,
Дурная та дзяўчыначка,
Што па хлопцах плача.
Ты ня стой пад акном,
Ні машы ты шпорамі,
Адыдзіся ад мяне
С тваімі разгаворамі
Ты ня стой пад акном,
Ні махай наганам,
Ні пайду с табой гуляць,
С такім хуліганам.
Я па кладаццы ішла,
Кладачка хіснулася,
Мяне мілы спамянуў -
Лёгенька ікнулася. (Сямёнавічы Узьдзенскага раёна)
А старуха старыку
Атрубіла й ногі,
Каб ня лазяў у пасьцель,
Ня дзелаў трывогі.
А старуха старыку
Атрубіла пальцы,
Каб ня лазяў у гняздо,
Не забіраў яйцы.
Дзе ж цябе пысадзіць,
Мая кукарузка,
А й на печы гарачо,
На прыпечку вузка. (Майсееўшчына Барысаўскага раёну)
Палюбіла я яго,
Чорненькім ён кажацца,
А ён рыжая халера,
Гуталінам мажацца.
Палюбіла ў белай шубі,
Думала што генерал,
А назаўтра ў белай шубі
Па сяле каровы гнаў. (Хаўхоліца Барысаўскага раёну)
Не катайцеся, дзяўчата,
Шчэ й па лесьніцы крутой,
Не ўлюбляйцеся ў салдатаў,
Яны пахнуць кіслатой.
Пайдзём, Таня, на гуляньне,
Там наверна твой і мой,
Твой у розавай рубашкі,
Мой наверна ў галубой.
Дзеўчаткі мае,
Сыраежачкі,
Пасаліў ба я вас,
Нету дзежачкі.
Гаварыла дураку:
Не хадзі ты за раку,
Зарачныя дзевушкі,
Яны любяць дзенюшкі. (Шапчыцы Старадарожскага раёна)
А ў гародзе на градзе
Два калівы бульбы,
Усе хлопцы як і хлопцы,
Адны нашы дурні.
Ня стой пад вакном,
Не таройкайся,
Прыдзі ў хату, разьзяў зяпу,
Паздароўкайся.
Ня стой пад вакном,
А ідзі у хату,
Мы сягоньні хлеб пяклі,
Абліжы лапату. (Жары Вілейскага раёну)
Я саперніцу касую
На партрэці нарысую
Ванька, мілы, на партрэт,
Яна касая, а я нет.
ЗЬ неба зорачка упала,
Зашыпела ўся рака,
Я няславу пацярпела
З-за такога дурака.
(Пад Сямёнаўну)
А самалёт ляціць
Усё кругом-кругом,
А панаравіўся
І з залатым зубом.( Рагазы Маладзечанскага раёна)
На гарэ стаіць пятух,
Вы яво ня троньце,
У яво бальшое гора -
Курыца на фроньце.
Ой фуліган я фуліган я
Фуліган я ўрэменный
Ацец умер, маць у калхозе,
Дзевачка бярэменна.
Ой каб знала - не ламала
Зялёнага дубіка,
Ой каб знала - не любіла
Турэцкага жуліка. (Турэц-Баяры Маладзечанскага раёна)
Галубыя-галубыя,
Трохі сіняватыя,
Ты заўлёк, а я ўлюбілась,
Оба вінаватыя.
Цераз плот-агарод
Расьце кусьцік мяты,
А хто любіць ды й пакіне,
Каб аблезьлі пяты.
А мой мілянькі ў лясу
Да забіў рыжую лісу.
А з маёй фігураю
Да трэба чарнабураю!
Толькі выйшла за варота -
Два падкідыша ляжат,
Аднаму дак 48,
А другому 50.
Міленькі-красівенькі,
Надзеў касьцюмік сіненькі,
Валасы пад ёлачку,
Ходзіць паціхонячку.
Мяне маменька радзіла,
І ў шнурочак спавіла,
Каб я роўненько хадзіла,
І танцорачкай была.
Ой пад мостам рыба з хвостам,
А наверсе тараны,
Б'юцца хлопцы за дзяўчаты,
Як дурныя бараны.
А мой мілы лысы-лысы,
Ды куды б яго падзець,
Калі зеркало паб'ецца,
Буду ў лысіну глядзець.
Мілы мой, а я твая,
Куда хаціш, дзявай мяня,
Хоць у карты прагуляй,
Хоць таварышу аддай.
Ні стой пад акном,
Ні тапчы дарогі,
Я ні выйду пастаяць,
Бо ты крываногі. (Ператокі Стаўбцоўскага раёна)
Мой міленькі харошэнькі
Небальшога росту,
Ён сядзіць у запечачку
І дзярэ каросту. (Ткачы Валожынскага раёна)
Ідзі, міленькі, дамой,
Бо ужо сьвітае,
Памаленьку ступай,
Ніхто ні пазнае.
Ідзі, міленькі, дадому,
Не кажы нікому,
Бо ўсе людзі разьнясуць
Як вецер салому. (Загорцы Валожынскага раёна)
Палюбіла я яго,
А он, дзевачкі, яўрэй.
Я яму нашчот любошчаў,
А ён мне нашчот курэй.
Палюбіла пісара,
Да небальшога, лысага,
Яму нечага пісаць,
Толькі лысіну часаць. (Дзяржынскі раён)
Я па вуліцы ішла,
З кіёчкам арэхавым,
Саня ў шляпі, я ў ачках -
З гораду прыехалі.
Мой Алёша п'яніца,
Не даёт румяніцца.
Як вазьму я памяло,
Парумяню я яго.
Высако на самлёці
Мой Алёша паляцеў,
Разрыўную бомбу бросіў,
Ён убіць мяне хацеў.
Што за горка, што за лес,
Хто там на горачку палез?
Эта мая п'яніца
Куды-та сабіраецца. (Чэрвеньскі раён)
Палюбіла лейценанта,
А пастух ругаецца -
"А ў мяне тожа каля бока
Сумачка балтаецца!"
Брала лён, брала лён,
Брала й канапелькі.
Каб я так і на работу,
Як я на прыпеўкі.
Мяне мілы ізьмяніў,
Была пол-дзів'ятага,
Да ён у дзев'яць падхадзіў -
Я ўжэ была занятая.
Дзе мае 17 лет,
Дзе мая культура?
Дзе мае тры й ухажоры -
Коля й Вася й Шура? (Крываносы Старадарожскага раёна)
А ў майго мілёначка
Вочы як у ідала,
Я такога ідала
На базары відала.
Я іду, а мне наўстрэчу
Саперніца новая.
Я ні знала, што сказаць:
"Здрастуй, ерундовая!"
Я сваю саперніцу
Завяду пад мельніцу,
Да й пад камень галавой -
Астаёцца мілы мой! ( Гранічы Маладзечанскага раёна)
Я сваю саперніцу
Атвяду на мельніцу,
Брошу ў рэчку галавой -
Хай ня йдзёт на перабой!
А божа ж мой божачкі,
Не ходзяць мае ножачкі,
Ручачкі ня дзелаюць,
Радзіцялі ня ведаюць!
Я гуляла полечку,
Дай згубіла каблучок,
Пасядзела адзін вечар -
Ну яй богу дурачок!
У майго мілёначка
Да акуратненькі насок.
Восім курачак садзіцца,
А дзевяты - пятушок.
Мяне мілы ізьмяніў
За дзьве паўлітровачкі.
А я яму ізьмяніла
Пулю із вінтовачкі! (Вілейскі раён)
Гармонь мая новая,
Саламяныя мяхі,
Вазьму жонку каталічку,
Адмоліцца за грахі!
Усе тут, усе тут,
А хто ж у нас дома?
Адна курка рабая -
Й тая невядома. (Любань Вілейскага раёна)
Палюбіла лейценанта,
А маёр мне гаварыць:
"У міне рамень пашыра,
Можна тапачкі пашыць!"
А ў мяне ўхажора нет,
Што жа я падзелаю?
Пайду ў лес, вазьму тапор,
Із бярозы зьдзелаю. (Вілейскі раён)
А дзед бабку
Палажыў на лаўку,
Паліваў яе вадой,
Думаў, стане маладой.
Ні стой пад акном,
Ні махай рукавом,
Ні буду гаварыць
І з такім дураком. (Ператокі Стаўбцоўскага раёна)
А саперніца ідзёт -
Із травы ня відна,
Калі б лучшая была,
Не была б абідна!
Прайшоў пост і мясаед,
Пайду к Валодзі на савет.
Не жанісь, Валодзенька,
Бо я яшчэ малодзенька!
Найдзі туча грамавая,
Убій мілага с каня,
Каб ня ездзіў, ні катаўся,
Ні расстраіваў мяня!
А я ў Колі ў калідоры
Мыла пол і паталок,
А я Колеву ўхажорку
Знаю ўдоль і папірок. (Гранічы Маладзечанскага раёна)
У мяне мілёнкаў два,
Оба інваліда.
Аднаго заела вош,
А другога - гніда
Чаго цябе не любіць,
Такога красаўца.
Галава, як у вала,
Вушы як у зайца.
Мілка мая,
Якая ты рэзва.
Наелася гарбузы,
Тры дня на печ лезла. (Малажын Брагінскага раёна)
А мой міленькі ня глуп,
Завярнуў мяне ў тулуп,
К сьценачцы прываліваў,
Замуж угаварываў. (Марозавічы Буда-Кашалёўскага раёна)
А ў мяне вхажорав дзевяць,
Я ні знаю, што ім дзелаць,
Пяць зарэжу, тры уб'ю,
А дзевятага люблю.
У нядзелю пайшла замуж,
У нядзелю нажылась,
У панядзелак за карзіну
І дадому падалась. (Мікулічы Брагінскага раёна)