У полі, у полі карчомка стаяла,
А ў тэй карчомцы казакі гулялі (2р)
Казакі гулялі, дзевак намаўлялі,
Паедзем, паедзем, дзяўчынка і з намі. (2р)
Паедзем і з намі, з намі казакамі
Табе будзе лепей як у роднай мамы. (2р)
Ты дома ўсё ела што дзень хлеб аўсяны,
А ў нас будзеш есці што дзень пітляваны,
А ў нас будзеш есці што дзень шатраваны.
Ты дома насіла ліповыя лыкі,
А ў нас будзеш насіць што дзень чаравікі. (2р)
Ехалі казакі лугамі, лясамі,
Прывязалі дзеўку да сасны касамі. (2р)
Заплакала дзеўка ўсімі галасамі,
Заплакала дзеўка усімі галасамі.
Хто ў лесе начуе няхай голас чуе,
А хто дочкі мае, ніхай навучае,
Ніхай з казакамі гуляць не пускае.
Словы песні запісалі ад Яўгеніі Фамінічны Чаплінскай, 1925г.н. з в. Літва.
Яўгенія Фамінічна Чаплінская 1925г.н. з в. Літва Маладзечанскага раёна - У полі, у полі карчомка стаяла