Ой, у полі жыто капытамі збіто

Ой, у полі жыто капытамі збіто
Пад белаю бярозаю козачэнько ўбіто (2р)

Убіто, убіто, зацягнёно ў жыто
Чырвонаю кітаечкай лічанько накрыто(2р)

Як прыйшла дзяўчына з чорнымі вачына
Да й падняла кітаечку, да й загаласіла(2р)

Як прыйшла другая, тая не такая
Да й падняла кітаечку, да й пацалавала(2р)

Як прыйшла трэцяя, з багатае хаты
Было табе казачэнька нас трох не кахаці(2р)

Ой, хто тры кахае, той долі не мае
Пад белаю бярозаю няхай прападае(2р)



Дзяньніца - Ой, У Полі Жыта (Кітаечка)