— Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?
— А як мне, Дунаю, паціху ня йсці?
На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць,
А ў адным чаўночку конікі ірзуць.
У другім чаўночку малайцы пяюць,
А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.
Конікі ірзуць, бо вайну чуюць,
Малайцы пяюць — на вайну ідуць.
Малайцы пяюць — на вайну ідуць,
Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць.
Да прыйшоў да яе сам пан-капітан:
— Чаго ты, дзяўчынка, так сільна плачаш?
Чаго ты, дзяўчынка, так сільна плачаш?
А ці ты, дзяўчынка, замуж не хочаш?
Ўзяў бы я за сябе ― ня роўна ты мне;
Вазьму я цябе за свайго слугу.
Яму будзеш жана, а мне мілая,
Яму будзеш пасцель слаць, са мной ляжаш спаць.
— Няпраўда твая, сам пан-капітан,
Каму буду пасцель слаць, з тым і лягу спаць.
А ці свецяць два месяцы пры адной зары?
Ды й не жывуць два мужы пры адной жане.
— Дзяўчына-дзяўчыначка размыслёная,
Была б твая галовачка з плеч зрублёная.
Кудмень - Дунаю-Дунаю
— А як мне, Дунаю, паціху ня йсці?
На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць,
А ў адным чаўночку конікі ірзуць.
У другім чаўночку малайцы пяюць,
А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.
Конікі ірзуць, бо вайну чуюць,
Малайцы пяюць — на вайну ідуць.
Малайцы пяюць — на вайну ідуць,
Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць.
Да прыйшоў да яе сам пан-капітан:
— Чаго ты, дзяўчынка, так сільна плачаш?
Чаго ты, дзяўчынка, так сільна плачаш?
А ці ты, дзяўчынка, замуж не хочаш?
Ўзяў бы я за сябе ― ня роўна ты мне;
Вазьму я цябе за свайго слугу.
Яму будзеш жана, а мне мілая,
Яму будзеш пасцель слаць, са мной ляжаш спаць.
— Няпраўда твая, сам пан-капітан,
Каму буду пасцель слаць, з тым і лягу спаць.
А ці свецяць два месяцы пры адной зары?
Ды й не жывуць два мужы пры адной жане.
— Дзяўчына-дзяўчыначка размыслёная,
Была б твая галовачка з плеч зрублёная.
Кудмень - Дунаю-Дунаю