Ой, пайду я пайду па зялёнаму лугу

Ой, пайду я пайду па зялёнаму лугу.
Аддала мяне мама ў чужую старану.
У чужую старану ў вялікую сям’ю.
А вялікая сям’я ўся вячэраць пасела.
А мяне маладу пасылае па ваду.
Па ваду я й пайшла ды й крынічкі не знайшла.
А крынічку знайшла зачарпнула паўвядра.
Вёдра стаўлю ля сяней, саму стану ля дзвярэй.
Дый паслухаю я што й гавора сям’я
А вялікая сям’я навучае мужыка
Чаму жонкі ня б’еш, на што волю ей даеш?
А за што ж яе біць – яна ўмее ўсё рабіць.
І паліць і варыць і са мною гаварыць.
І чытаць і пісаць і па садзіку гуляць.



Гоўзбіт Ганна Іванаўна 1927 г.н. в. Краснае, Маладзечанскі край - Ой пайду я пай