Строй — назва традыцыйнага комплексу беларускага народнага адзення на тэрыторыі Беларусі і прылеглых краін: Польшчы, Украіны і Расіі.
Здымкі беларускага строю з музеяў
Літаратура
Цудоўную кніжку Лабачэўскай Вольгі Аляксандраўны і Зіміной Зінаіды Іванаўны "Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы" можна запампаваць адсюль, або купіць у краме.
Кніга прызначана тым, хто цікавіцца народнымі традыцыямі вышыўкі на Беларусі і захоча сваімі рукамі стварыць нацыянальны касцюм па старадаўніх тэхналогіях.
Кніга прызначана тым, хто цікавіцца народнымі традыцыямі вышыўкі на Беларусі і захоча сваімі рукамі стварыць нацыянальны касцюм па старадаўніх тэхналогіях.
Элементы строю
Фартух
Фартух – неабходная частка касцюма жанчыны ўсіх узростаў у святочныя і штодзённыя дні.
Даўжыня фартуха залежыла ад росту жанчыны і магла даходзіць да 70 – 82 см. Надзяваўся паверх спадніцы, а верхні край яго хаваўся пад гарсэт. Фартух звычайна быў на 15 – 20 см карацейшы за спадніцу.
Даўжыня фартуха залежыла ад росту жанчыны і магла даходзіць да 70 – 82 см. Надзяваўся паверх спадніцы, а верхні край яго хаваўся пад гарсэт. Фартух звычайна быў на 15 – 20 см карацейшы за спадніцу.
Гарсэт
Гарсэт – састаўная частка жаночага касцюма, які насілі як пажылыя
жанчыны, так і маладыя дзяўчаты, у якіх гэты элемент адзення быў
абавязковай прыналежнасцю пасагу.
Мінімалізм у дэкаратыўным афармленні – характэрная рыса гарсэтаў у традыцыйным касцюме цэнтральнай часткі Беларусі.Шнуроўка або лініі гузікаў на на гарсэце ішлі не паралельна, а сыходзіліся к нізу, што зрокава памяншала аб'ём таліі. Глыбокі выраз спераду і акруглыя пялёсткі баскі падкрэслівалі жаноцкасць фігуры.
Гарсэт аздоблены вышыўкай сцябліністым швом у два рады чырвонымі і сінімі суконнымі ніткамі, проймы рукавоў – чырвонымі і жоўтымі, а таксама нашыўкамі шкляруса. Дадаткова вышыўкай аздоблены проймы і крыссе чарадаваннем ланцужка і кропачак (дэкаратыўныя швы баваўнянымі ніткамі жоўтага і зялёнага колераў). Трапецападобныя пялёсткі пасярэдзіне ўпрыгожаны васьміканцовымі "зоркамі" з нашыўкі шкляруса і бісера.

Жаночы галаўны ўбор
Галаўны ўбор – складаў самую каларытную і маляўнічую частку беларускай жаночай вопраткі, якая прыдавала ўсяму народнаму касцюму завершанасць і святочнасць.
Менавіта галаўны ўбор жанчыны і вылучае Вілейскі строй сярод іншых і складаецца з дзвюх частак.
Першай часткай галаўнога ўбору з'яўляецца чапец-каптур. Другой часткай – хустка-кашаміраўка з махрамі або шаўковая хустка з махрамі, якая павязвалася паверх каптура адмысловым чынам.
"...Мая баба, Чарапок Ганна Адамаўна (аўт. заўвага – памерла ў 1931 годзе) з в.Яловае (аўт. заўвага – цяпер Вязынскі с/с, вёска не існуе) была каптурніцай. Яна майстравала каптуры, часта прадавала іх у навакольных вёсках і на кірмашах у Вілейцы, Куранцы, Даўгінаве. Аснову для каптуроў яна рабіла з простага палатна, а верх – вушкі – з паркалёвых ласкуткоў. Упрыгожвала каптуры шаўковымі істужкамі. Бывала аздабляла каптуры дарожкамі з карунак. Двух аднолькавых каптуроў не магчыма было знайсці.
Былі і чорныя, і чырвоныя, і жаўтаватыя, розныя каптуры. І мая маці насіла каптур пад хусткай, толькі без вушак. А мы ўжо не насілі. Толькі шылі ці куплялі каптуры на вяселле. Калі здымалі вэлюм, то свякроў адзявала каптур і завязвала хустку, так было прынята. Каптуры насілі толькі замужнія жанчыны. Каб у адных каптурах хадзілі не помню, можа раней, пры мне – пад хусткай".

Матэрыял запісаны падчас этнаграфічнай экспедыцыі па Вілейскаму раёну ў в.Бязводнае Ільянскага с/с дырэктарам Вілейскага краязнаўчага музея Сяргеем Ганчаром ад Сарачынскай Яўгеніі Рыгораўны (1926 года нараджэння).
Кашуля
Кашуля – адзін з самых неабходных элементаў мужчынскага касцюма.
Льняныя кашулі традыцыйнага крою былі доўгія, амаль да каленяў. Насілі іх навыпуск, паверх штаноў і абавязкова падпяразвалі поясам. Але сустракаўся і другі спосаб нашэння кашулі, калі яе ўбіралі ў штаны. Такі спосаб быў характэрны для маладых мужчын і хлопцаў.

Пояс
Пояс – абавязковая прыналежнасць мужчынскага адзення.Поясам падпяразвалі кашулі, а таксама верхняе адзенне. У адрозненне ад жаночага касцюма, дзе пояс хутчэй за ўсё з'яўляўся адным з элементаў упрыгожання, у мужчынскім касцюме ён перш за ўсё меў практычнае значэнне. Часта на пояс вешаўся невялікі мяшочак, куды хавалі грошы, тытунь і дробныя рэчы і насілі на поясе яшчэ і ў канцы XIX - пачатку XX стст.
Па спосабу вырабу паясы дзеляцца на тры тыпы: плеценыя, тканыя і вязаныя.Найбольш старажытнымі з'яўляюцца плеценыя паясы. Плялі іх рознымі спосабамі: "на назе", "на вілачцы", "на сцяне", пры дапамозе катушкі і інш. Плеценыя паясы былі плоскімі і круглымі. Самымі распаўсюджанымі былі тканыя паясы. Вырабляліся паясы разнастайнымі спосабамі: на дошчачках, на нітах, на бёрдачках і інш. і былі рознай шырыні - прыкладна ад 3 да 20 см i больш. Вязаныя паясы, былі з аднакаляровых суконных нітак пераважна чырвонага колеру. Пояс абкручвалі вакол таліі 2 - 4 разы і завязвалі збоку ці наперадзе бантам, радзей вузлом. Канцы пояса звычайна ўпрыгожвалі рознакаляровымі кутасамі, якія звісалі ўніз і даходзілі да каленяў.
Акрамя паясоў, сяляне насілі скураныя рамяні ("рэмень", "папруга", "дзяга", "дзяжка").
Па матэр'ялах даследвання: "Традыцыйны строй Вілейшчыны. Вывучэнне і рэканструкцыя". Аўтары: С. Ганчар, А. Стрэж.