Ой, над ракою, над глыбокаю

Ой, над ракою, над глыбокаю
 святы вечар, над глыбокаю

Там, стаіць явор, тонкі, высокі,
святы вечар, тонкі-высокі

Тонкі-высокі, уверсе кудравой,
святы вечар, уверсе кудравой

А на тым кудравом, сівы арол сядзіць
святы вечар , сівы арол сідзіць

Сівы арол сядзіць усё ў ваду глядзіць,
святы вечар, усё ў ваду глідзіць

Усё ў ваду глядзіць, шчуку-рыбу бачыць,
святы вечар, шчуку-рыбу бачыць

Ой, шчука-шчука, як ты глыбока,
святы вечар, як ты глыбока

Як ты глыбока, так я высока,
святы вечар , так я высока

Ой, з цябе, шчука, луску скрабаюць,
святы вечар, луску скрабаюць

А з мяне, арла, пер’е скубаюць,
святы вечар, пер’е скубаюць

Ой, з цябе шчука, смачна вячэра,
святы вечар, смачна вячэра

А з мяне, арла, мякка пасцеля,
святы вечар, мякка пасцеля


Ой з цябе, шчука, смачная юшка,
святы вечар, смачная юшка

А з мяне, арла, м’якка падушка,
святы вечар, мякка падушка

З тваіх костачак зробім масточак,
святы вечар, зробім масточак

А з майго перыйка зробім вяночак,
святы вечар, зробім вяночак

Ой, шчука, шчука пасватаймося
святы вечар, пасватаймося

Пасватаймося, пабратаймося,
святы вечар, пабратаймося




Rutvica (2016) - Ой над ракою, над глыбокаю