Ні жар загаряя

Ні жар загаряя *
Ні сонейка грае
Люлюшкі-люлі, не сонейка грай*

Пан по рынку ходзя
Паню пабуджае

Ці спіш ты паня
Ці ты так не чуеш

Што ў Кіяве звоняць
На рынку гаворяць

Гаворяць, гаворяць
Пра рябячаю красу

Рябачая краса
Па рэшату аўса

Па шапцы па магерцы
Па красівай дзеўцы

Ні жар загаряя *
Ні сонейка грае
Люлюшкі-люлі, не сонейка грай*

Пан по рынку ходзя
Паню пабуджае

Ці спіш ты паня
Ці ты так не чуеш

Што ў Кіяве звоняць
На рынку гаворяць

Гаворяць, гаворяць
Пра дзявочаю красу

Дзявоччая краса
Да пояса каса

Да пояса каса
Па сто рублей лента

Па сто рублей лента
Па тысячы сама



Календарные песни белорусского Полесья (1982) - Ні жар загаряя