Былі ў маткі дзве дачушкі

Былі ў маткі дзве дачушкі няроўная доля
Адна вышла ў багацтва, а другая ў гора

Багатую дачушачку ў госці прыглашаюць
Ад беднай жа дачушачкі хату закрываюць

Багатую дачушачку за столік саджаюць
Ад беднай гаротніцы сабакі спускаюць

-А, брацетка, мой родненькі, пусці мяне ў сені
-А чуць мяне гаротную сабакі не з'елі

-Я не хачу, мой брацетка, ні піці, ні есці
-А я хачу, мой брацетка, за стол з вамі сесці

-Я не хачу, мой брацетка, каб вы мне варылі
-А я хачу, мой брацетка, што б са мной гаварылі



Т. Харэўка (1924 г.н.), в. Кузьмічы, Вілейскі р-н - Былі ў маткі дзве дачушкі