Ой, бяроза белая

Ой, бяроза белая
Чаму ж ты не зелена

Як жа мне зяленай быць,
Пры дарозе стоячы

Ды штодзень купцы едуць,
Маё голлейка ломяць

Маё голлейка ломяць,
Маё лісцейка паляць

Маладая дзевачка,
Чаму ж ты нявесела?

Як жа мне вясёлай быць,
Ды штодзень сваты едуць.

На дзень па двое, трое,
А ў суботу чацвёра.



Фонахрэстаматыя беларускай народнай музыкі - Ой, бяроза белая