Каліна-маліна, чаго ў лузе звяла

Каліна-маліна, чаго ў лузе звяла?
Ці ветру баішся, ці дожджу жалала?
Ветру не баюся, дожджу не жалаю
Таго стаю плачу, што мужа не маю
Спіўся, казак, спіўся, на свой дом забыўся
Сівому коніку на грыву зваліўся
Ой, косю, мой косю, залатая грыва
Вязі мяне, косю, дзе мая радзіма
А мая радзіма ў роўненькім полі
У роўненькім полі на прускай граніцы
На прускай граніцы брат з сястрой гаворыць
Брат з сястрой гаворырыць, сястра брата просіць
Аддай мяне, браце, ў новую дзярэўню
У новую дзярэўню, вясёлу сямейку
Па новай дзярэўне люблю пахаджаці
У вясёлай сямейцы люблю жартаваці
Пажыла я годзік, пажыла я другі,
На трэці гадочак шлю брату лісточак
Брат лісток чытаіць, слёзачкі ўціраіць
Вось табе сястыца новая дзярэўня
Новая дзярэўня даўно састарэла,
Вясёла сямейка даўно занямела

Запісана ад:
Рогач Валянціны Фёдараўны 1932 г.н.,
Занкавіч Ірыны Васільеўны 1942 г.н.,
Пашкевіч Марыі Аляксандраўны 1939 г.н.

Вілейскі раён, вёска Каралеўцы



Вілейскі р-н, в Каралеўцы - Каліна-маліна, чаго ў лузе звяла