Ой, у канцы села тама расла верба

Ой, у канцы села тама расла верба
Хрыстос ўваскрос на ўвесь свет.(r)
А пад той вербой да гарэлі агні.
Кале тых агней да стаялі лаўкі.
А на тых лаўках да сядзелі муж’я.
Да сядзелі муж’я, да усе Святыя.
Ой, усе Святыя, усе гадавыя.
Аднаго німа, да Святога Юр’я.
А каго нам паслаць па Святога Юр’я.
Ой, пашлём мы да Святога Петра
Да Святога Петра па Святога Юр’я.
Петро кажа, я коней не маю.
Я коней ня маю, дарожкі ня знаю.
Ой, пашлём Светую Міколу.
Светую Міколу па Святога Юр’я.
Мікола на коні Юрай у вароты.
Ой, Святы Юрай дзе ты валачыўся.
Дзе ты валачыўся, што ты памачыўся.
Я по лесу хадзіў, людзям пчолкі садзіў.
Я па полю хадзіў людзям жыто радзіў.
Жыта і пханіцу ўсякую сачніцу.



в. Рачэнь Любанскага раёна Зоня Ігнатаўна Рудзько - Ой у канцы села там расла верба - Вялікодная