Добры вечар пане – гаспадару,

Добры вечар пане – гаспадару,
Хрыстос васкрос сын Божы! (рэфрэн)
Ці спіш, ці ляжыш, ці буваешся?
Ня сплю не ляжу, не буваюся.
Адчыні вакенца, паглядзі ў гуменца
Што ў тваім гуменцы паявілася.
Сама цэрква станавілася.
А ў той цэркве сам Бог сядзіць
Сам Бог сядзіць, кніжку дзяржыць.
Кніжку дзяржыць раскладае
Усе празнічкі аблічае.
Лічыў-лічыў не далічыўся.
Аднаго Юр’я прызабыўся
Дзе ж ты Юр’я прызабавілася
Па полі хадзіла жыта радзіла
Радзі Божа жыта і пшаніцу
Пабі Божа гуголь і мятліцу.



Гоўзбіт Ганна Іванаўна 1927г.н. в.Краснае, Маладзечанскі р-н - Добры вечар пане-гаспадару.mp3