Пойду я в садочок, сарву я лісточок

Пойду я в садочок, сарву я лісточок
Да й понакрываю мілага сьледочок. (2р)

Коб роса не ўпала, птушкі не ходзілі,
Коб мойго мілога другі не любілі. (2р)

Вжэ роса ж упала, птушкі походзілі,
Вжэ мойго мілога другі полюбілі (2р)

Другі полюбілі, шчэ й прычарувалі,
Несолону рыбу вечэраць давалі. (2р)

Вячэрай, козачэ, да й не сомневайся,
Колі не жонаты, ночоваць останьса. (2р)

Рад бы я остацца, ночку ночоваці,
Есь у менэ жонка шчэ й старая маці. (2р)

Есь у менэ жонка шчэ й дзіточок двое,
Рэжуць мое сэрца на чотыры долі. (2р)

Дурак ты козачэ, дураком оставса,
Шчо й ты на чужыне ўсю праўду прызнаўса. (2р)

в.Кашары Столінскага р-на Брэсцкай вобл.



Ю.Літвінава - В.Грынь - Пойду я в садочок